Фота Алены Майсюк
|
Навiны
| |
28 кастрычніка 2022 Відеа выступу праекта «Папараць» у канцэрце «Восеньскі Jam» на XXXVI фестывалі аўтарскай песні, паэзіі і візуальных мастацтваў «Віцебскі лістапад». 16 жніўня 2022 Выкладзеныя фрагменты канцерту праекта «Папараць» на Міжнародным этна-эка-фестывалі «Карані». 10 лютага 2022 Пабачыў свет альбом « Вуціца» праекта «Папараць». У яго вайшлі апрацоўкі беларускіх народных песень, зробленыя калектывам за апошнія некалькі год. 05 студзеня 2022 Фрагмент навагодняга канцэрта 31 снежня 2021 на тэлеканале «Гродно+»: Январская на верш Таццяны Шеінай. 22 жніўня 2021 Выкладзенае відэа канцерту праекта «Папараць» у тайм-клубе «1387» у Бабруйску. Дзякуем Сяргею Старыкаву за перкусійную падтрымку. 21 жніўня 2021 Выкладзенае відэа канцерту праекта «Папараць» на тэрыторыі адпачынку «Велес» 13.08.2021 на святкаванні сумесных народзін Іллі Пячыніна і Паўла Салаўёва. Дзякуем Андрэю Абрамаву за відэа. 30 снежня 2020 Відеакліп песні «Святы вечар» на верш Ларысы Геніюш, зняты Сяргеем Марозавым па сценарыю Васіля Калача, быў паказаны ў навагоднім эфіры тэлеканала «Гродна+». 11 ліпеня 2020 Выйшла ў эфір перадача «Тэрыторыя гуку» на Нацыянальным радыё (вядоўца Аліна Страшкевіч) з запісам праекта «Homo Homini». 06 лiстапада 2019 На VIII Фестывалi песнi Анны Герман «Эўрыдыка» в Менску Таццяна атрымала Спецыяльную ўзнагароду за лепшае выкананне на польскай мове з песняй «Szansa» (вiдэа з гала-канцэрту). 30 ліпеня 2019 Відэа песні «Телеграфный блюз» аўтарства Канстанціна Арбеніна з канцэрта ў Лідзе 26 ліпеня 2019. 09 ліпеня 2018 Запіс песні «Венецыянскія матывы» на верш Лейба Найдуса ў перакладзе з ідыш Ісроэла Некрасава у этэры праграмы «Просто утро» на тэлеканале Беларусь 4. 08 лістапада 2018 Прэмьера песні «Сыплюцца з клёнаў лісты...» на верш Натальлі Арсеньневай на вечарыне, прысвечанай яе 115-годдзю, у Цэнтры гарадскога жыцця ў Гародні. 17 ліпеня 2018 Жывая ФБ-трансляцыя музычна-паэтычнай праграмы «Homo homini» сумесна з менскай паэткай Таццянай Шеінай у гарадзенскім клубе творчай інтэлігенцыі «Грані». 26 чэрвеня 2018 Відэа песні « Прошласць» (аўтар Ярамір Ногавіца, пераклад Паўла Салаўёва) записана нажыва на вуліцы Леванабярэжнай у Гародні. 10 сакавіка 2018 У Гомелі прайшла прэмьера літаратурна-музычнага праекта «Homo homini» сумесна з менскай паэткай Таццянай Шеінай. 28 снежня 2017 Каляднае віншаванне: відэа песні «Январская» на верш Таццяны Шэінай (знята ў Лютэранскай царкве св. Яна ў Гародні). 30 кастрычніка 2017 Апублікавана відэа выступу («Лета», «Калышыця» «Ты приходишь издалека») на фестывалі «Журавінка» ў Ганцавічах. 23 жніўня 2017 Відеа песні « Август» записана нажыва ля «Кафейні ў доме Хона Піка» у Гароднi. 07 жніўня 2017 Відэа новай песні « Лета» на верш Тацяны Сапач запісана на арэлях на лецішчы. 14 мая 2016 Відэа (« Калышыця», « Марья», « Ты приходишь издалека») выступу Таццяны Салаўёвай, Аляксандра Блахіна і Ігара Адасіка ў канцэрце «Наполним музыкой сердца» (Гродна, 14.04.2016). 19 апреля 2016 Апублікаванае поўнае відэа канцерта-перформанса групы сучаснай харэаграфіі «ТАД» на песні Таццяны Салаўёвай (запіс 2013 года). 23 лютага 2016 Новая песня « Маё каханне» на верш Ліны Кастэнка (пераклад Міхась Скобла). 06 лютага 2015 Запісаныя тры песні Ўладзіміра Захарава на вершы беларускіх паэтаў Ю.Гумянюка, У.Караткевіча, А.Бембеля ў выкананні Таццяны. 19 верасня 2014 Відэа (« Вясна Красна», « Калыханка») выступу Таццяны Салаўёвай, Аляксандра Блахіна і Ігара Адасіка на Фестывалі сярэднявечнай і этнічнай музыкі (Гродна, 14.09.2014). 05 красавіка 2014 Аўдыёзапiс перадачы Ягора Чупракова «Жывое радыё» 03.04.2014 з удзелам Таццяны Салаўёвай i Аляксандра Блахiна (радыё MFM 105fm, Гродна). 03 красавiка 2014 Песня Таццяны на верш Валярыны Куставай «Парыжанiн» трапiла ў складанку песень на вершы беларускiх паэтаў «Паэты жывуць у песнях». 02 сакавiка 2014 Вiдэа (з 50:25) выступу на вечары музыкi i паэзii ў рамках фестываля «Каложский благавест» у Гродна. 03 верасня 2013 Апублiкавана вiдэа з выступу на фестывале «Фолк Фiеста» у г. Ныса (Польшча). 17 чэрвеня 2013 Апублiкаваныя некалькi вiдэа з канцерта-перфоманса Таццяны і групы сучаснай харэаграфіі «ТАД». 26 апреля 2013 На тэлеканале «Гродна Плюс» выйшла перадача «Терыторыя музыкi» з удзелам Таццяны ( вiдэа). 26 студзеня 2013 Апублiкаваны клiп на песню «Дудка» ( відэа), зняты ў рамках праекта LDZvideo, рэалізаванага нашымі сябрамі з Stowarzyszenie Topografie. 23 лiстапада 2012 Прэм'ера песні«Светлому дню» ( відэа). Упершыню выконвалася ў нядзелю 18.11.2012 на Вялікім Фінале фестывалю OPPA ў Варшаве. 24 октября 2012 Выступ Таццяны і Аляксандра ( вiдэа) на гала-канцэрце фестывалю «Tai–aš» у царкве Сьв. Катрыны. Вільня, 21.10.2012. |
|
|
Акустычны праект «Папараць» «Папараць» – гэта Таццяна Салаўёва і музыкі, якія граюць з ёю. Аснову праекту складаюць Ігар Адасік (перкусія), Павел Салаўёў (меладыён, калімба, дрымлы, ксілафон ды інш.) і Ілля Пячынін (бас-гітара, флейты; лідар one-man праекту «Аум!»). Калектыў выступае з канцэртнай праграмай з песень аўтарства Таццяны, песень на вершы беларускіх паэтаў і ўласных апрацовак беларускіх народных песень, прымае запрашэнні на канцэрты і фестывалі. Канцэрты адбываліся ў Беларусі, Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне. Таццяна Салаўёва – аўтар песень, кампазітар з горада Гродна на Беларусі. Піша і выконвае творы на стыку аўтарскай/камернай песні і этнікі, апрацоўвае беларускія народныя песні, супрацоўнічае з акадэмічнымі музыкамі і харэаграфічнымі калектывамі. Лаўрэат і прызёр беларускіх, украінскіх, расійскіх і польскіх фестываляў аўтарскай песні; госць фестываляў бардаўскай, акустычнай і этнічнай музыкі ў Беларусі, Польшчы і Прыбалтыцы. Яе музычныя захапленні – як класічная (акадэмічная) музыка, так і джаз, арт-рок, этніка, з асаблівай любоўю да эксперыментаў па змешванні розных стыляў. Таму яе творы такія разнастайныя: ад класічнай аўтарскай песні да фольку і арт-рока. Таццяна супрацоўнічае з мульціінструменталістам Аляксандрам Блахіным; супраца з Аляксандрам паклала пачатак праекту ў 2012 годзе. Аляксандр – лідэр лідскай групы «Немо», грае на этнічных духавых (флейты, жалейкі, акарыны, калюка, сякухати), перкусіі, варгане, калимбе і іншых інструментах; вырабляе музычныя інструменты для сябе і для вядомых беларускіх калектываў, і час ад часу грае з праектам «Папараць».
Музычна-паэтычны праект «Homo homini» «Homo homini» – гэта музычна-паэтычны спектакль, створаны сумесна з менскай паэткай Таццянай Шеінай. Сцэнічнае дзейства, на працягу 70 хвілін якога нон-стоп гучаць вершы і песні, канцэптуальна і тэматычная звязаныя паміж сабою, уключае вершы Таццяны Шэінай і Паўла Салаўёва і песні Таццяны Салаўёвай на ўласныя вершы, вершы Таццяны Шэінай і Паўла Салаўёва і паэтаў-сучаснікаў на рускай і беларускай мовах. Паказы праекту адбыліся ў Гомелі, Менску, Гародне, іеве, Рэчыцэ і Пінску. Праект зачынены ў сувязі з ад'ездам Таццяны Шэінай ў ЗША. Спасылка на прэс-рэліз праекту (MS Word). Цалкам відэа выступу ў Кіеве можна паглядзець тут. Канцэрт-перфоманс Таццяны Салаўёвай і групы сучаснай харэаграфіі «ТАД» У 2013 годзе адбылося супрацоўніцтва Таццяны Салаўёвай з гродзенскай групай сучаснай харэаграфіі «ТАД» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Куракулава. Таццяна і «ТАД» падрыхтавалі і прадставілі гродзенскай публіцы канцэрт-перфоманс. Гэта жывы канцэрт камерных песень аўтарства Таццяны і яе апрацовак беларускіх народных песень; для кожнай песні Дзмітрыем Куракулавым знойдзена харэаграфічнае рашэнне; нумары ўтвараюць некалькі блокаў, звязаных агульнай ідэяй, строямі і дэкарацыямі. Працягласць канцэрта-перформансу крыху больш за гадзіну, ён разлічаны на камерныя залы. Унікальнасць яго, акрамя ўсяго іншага, у тым, што (наколькі нам вядома) ніхто, ніколі і нідзе не танцаваў камерную і аўтарскую песню ў такім аб'ёме, у выглядзе цэласнага спектакля. У спектаклі, акрамя Таццяны і танцораў групы «ТАД», прымалі удзел музыканты Аляксандр Блахін (этнічныя духавыя, варган, перкусія) і Ігар Адасік (перкусія, тыбецкія пяючыя чашы, шумавыя эфекты). На жаль, група «ТАД» больш не існуе, і канцэрт-перформанс быў паказаны толькі два разы. Цалкам відэа канцерта-перформанса можна паглядзець тут. |