Пабачыў свет альбом «Вуціца» праекта «Папараць». У яго вайшлі апрацоўкі беларускіх народных песень, зробленыя калектывам за апошнія некалькі год.
05 студзеня 2022
Фрагмент навагодняга канцэрта 31 снежня 2021 на тэлеканале «Гродно+»: Январская на верш Таццяны Шеінай.
22 жніўня 2021
Выкладзенае відэа канцерту праекта «Папараць» у тайм-клубе «1387» у Бабруйску. Дзякуем Сяргею Старыкаву за перкусійную падтрымку.
21 жніўня 2021
Выкладзенае відэа канцерту праекта «Папараць» на тэрыторыі адпачынку «Велес» 13.08.2021 на святкаванні сумесных народзін Іллі Пячыніна і Паўла Салаўёва. Дзякуем Андрэю Абрамаву за відэа.
06 ліпеня 2021
Выйшаў купальскі альбом «Заклятая кветка купальная» з удзелам Таццяны Салаўёвай і музыкаў яе праекту.
30 снежня 2020
Відеакліп песні «Святы вечар» на верш Ларысы Геніюш, зняты Сяргеем Марозавым па сценарыю Васіля Калача, быў паказаны ў навагоднім эфіры тэлеканала «Гродна+».
11 ліпеня 2020
Выйшла ў эфір перадача «Тэрыторыя гуку» на Нацыянальным радыё (вядоўца Аліна Страшкевіч) з запісам праекта «Homo Homini».
06 лiстапада 2019
На VIII Фестывалi песнi Анны Герман «Эўрыдыка» в Менску Таццяна атрымала Спецыяльную ўзнагароду за лепшае выкананне на польскай мове з песняй «Szansa» (вiдэа з гала-канцэрту).
30 ліпеня 2019
Відэа песні «Телеграфный блюз» аўтарства Канстанціна Арбеніна з канцэрта ў Лідзе 26 ліпеня 2019.
Жывая ФБ-трансляцыя музычна-паэтычнай праграмы «Homo homini» сумесна з менскай паэткай Таццянай Шеінай у гарадзенскім клубе творчай інтэлігенцыі «Грані».
09 ліпеня 2018
Запіс этэра праграмы «Просто утро» на тэлеканале Беларусь 4 з інтэрв'ю і песняй «Июньская» на верш Таццяны Шэінай.
26 чэрвеня 2018
Відэа песні «Прошласць» (аўтар Ярамір Ногавіца, пераклад Паўла Салаўёва) записана нажыва на вуліцы Леванабярэжнай у Гародні.
10 сакавіка 2018
У Гомелі прайшла прэмьера літаратурна-музычнага праекта «Homo homini» сумесна з менскай паэткай Таццянай Шеінай.
28 снежня 2017
Каляднае віншаванне: відэа песні «Январская» на верш Таццяны Шэінай (знята ў Лютэранскай царкве св. Яна ў Гародні).
30 кастрычніка 2017
Апублікавана відэа выступу («Лета», «Калышыця» «Ты приходишь издалека») на фестывалі «Журавінка» ў Ганцавічах.
23 жніўня 2017
Відеа песні «Август» записана нажыва ля «Кафейні ў доме Хона Піка» у Гароднi.
07 жніўня 2017
Відэа новай песні «Лета» на верш Тацяны Сапач запісана на арэлях на лецішчы.
Запісаныя тры песні Ўладзіміра Захарава на вершы беларускіх паэтаў Ю.Гумянюка, У.Караткевіча, А.Бембеля ў выкананні Таццяны.
19 верасня 2014
Відэа («Вясна Красна», «Калыханка») выступу Таццяны Салаўёвай, Аляксандра Блахіна і Ігара Адасіка на Фестывалі сярэднявечнай і этнічнай музыкі (Гродна, 14.09.2014).
05 красавіка 2014
Аўдыёзапiс перадачы Ягора Чупракова «Жывое радыё» 03.04.2014 з удзелам Таццяны Салаўёвай i Аляксандра Блахiна (радыё MFM 105fm, Гродна).
03 красавiка 2014
Песня Таццяны на верш Валярыны Куставай «Парыжанiн» трапiла ў складанку песень на вершы беларускiх паэтаў «Паэты жывуць у песнях».
02 сакавiка 2014
Вiдэа (з 50:25) выступу на вечары музыкi i паэзii ў рамках фестываля «Каложский благавест» у Гродна.
03 верасня 2013
Апублiкавана вiдэа з выступу на фестывале «Фолк Фiеста» у г. Ныса (Польшча).
17 чэрвеня 2013
Апублiкаваныя некалькi вiдэа з канцерта-перфоманса Таццяны і групы сучаснай харэаграфіі «ТАД».
26 апреля 2013
На тэлеканале «Гродна Плюс» выйшла перадача «Терыторыя музыкi» з удзелам Таццяны (вiдэа).
26 студзеня 2013
Апублiкаваны клiп на песню «Дудка» (відэа), зняты ў рамках праекта LDZvideo, рэалізаванага нашымі сябрамі з Stowarzyszenie Topografie.
23 лiстапада 2012
Прэм'ера песні«Светлому дню» (відэа). Упершыню выконвалася ў нядзелю 18.11.2012 на Вялікім Фінале фестывалю OPPA ў Варшаве.
«Папараць» – гэта Таццяна Салаўёва і музыкі, якія граюць з ёю. Аснову калектыву складаюць Ігар Адасік (перкусія), Павел Салаўёў (мелодыка, калімба, дрымлы, гуслі, ксілафон ды інш.) і Ілля Пячынін (бас-гітара, флейты; лідар one-man праекту «Аум!»). У 2022-2023 г. разам з гуртом грала цымбалістка Аліна Бойка. Калектыў выступае з канцэртнай праграмай з песень аўтарства Таццяны, песень на вершы беларускіх паэтаў і ўласных апрацовак беларускіх народных песень, прымае запрашэнні на канцэрты і фестывалі.
Канцэрты калектыва пад папярэдняю назваю «Акустычны праект Таццяны Салаўёвай» адбываліся ў Беларусі, Польшчы, Латвіі, Літве, Украіне. Сёння «Папараць» канцэртуе пераважна ў Беларусі. Выданыя тры альбомы: «Вуціца» (апрацоўкі беларускіх народных песень), «Глубина» (рускамоўныя песні, напісаныя Таццянай) і «Заклятая кветка купальная» (яшчэ не пад назваю «Папараць», разам з праектам «Аум!»).
Таццяна Салаўёва – аўтар песень, кампазітар з горада Гродна на Беларусі.
Піша і выконвае творы на стыку аўтарскай/камернай песні і этнікі, апрацоўвае беларускія народныя песні, супрацоўнічае з акадэмічнымі музыкамі і харэаграфічнымі калектывамі. Лаўрэат і прызёр беларускіх, украінскіх, расійскіх і польскіх фестываляў аўтарскай песні; госць фестываляў бардаўскай, акустычнай і этнічнай музыкі ў Беларусі, Польшчы і Прыбалтыцы.
Яе музычныя захапленні – як класічная (акадэмічная) музыка, так і джаз, арт-рок, этніка, з асаблівай любоўю да эксперыментаў па змешванні розных стыляў. Таму яе творы такія разнастайныя: ад класічнай аўтарскай песні да фольку і арт-рока.
Супраца Таццяна з мульціінструменталістам Аляксандрам Блахіным дала пачатак праекту ў 2012 годзе. Аляксандр – лідэр лідскай групы «Немо», грае на этнічных духавых (флейты, жалейкі, акарыны, калюка, сякухаці), перкусіі, варгане, калимбе і іншых інструментах; вырабляе музычныя інструменты для сябе і для вядомых беларускіх калектываў, і час ад часу грае з «Папараццю».
«Homo homini» – гэта музычна-паэтычны спектакль, створаны сумесна з менскай паэткай Таццянай Шеінай. Сцэнічнае дзейства, на працягу 70 хвілін якога нон-стоп гучаць вершы і песні, канцэптуальна і тэматычная звязаныя паміж сабою, уключае вершы Таццяны Шэінай і Паўла Салаўёва і песні Таццяны Салаўёвай на ўласныя вершы, вершы Таццяны Шэінай і Паўла Салаўёва і паэтаў-сучаснікаў на рускай і беларускай мовах.
Паказы праекту адбыліся ў Гомелі, Менску, Гародне, іеве, Рэчыцэ і Пінску. Праект зачынены ў сувязі з ад'ездам Таццяны Шэінай ў ЗША.
Канцэрт-перфоманс Таццяны Салаўёвай і групы сучаснай харэаграфіі «ТАД»
У 2013 годзе адбылося супрацоўніцтва Таццяны Салаўёвай з гродзенскай групай сучаснай харэаграфіі «ТАД» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Куракулава. Таццяна і «ТАД» падрыхтавалі і прадставілі гродзенскай публіцы канцэрт-перфоманс.
Гэта жывы канцэрт камерных песень аўтарства Таццяны і яе апрацовак беларускіх народных песень; для кожнай песні Дзмітрыем Куракулавым знойдзена харэаграфічнае рашэнне; нумары ўтвараюць некалькі блокаў, звязаных агульнай ідэяй, строямі і дэкарацыямі. Працягласць канцэрта-перформансу крыху больш за гадзіну, ён разлічаны на камерныя залы. Унікальнасць яго, акрамя ўсяго іншага, у тым, што (наколькі нам вядома) ніхто, ніколі і нідзе не танцаваў камерную і аўтарскую песню ў такім аб'ёме, у выглядзе цэласнага спектакля.
У спектаклі, акрамя Таццяны і танцораў групы «ТАД», прымалі удзел музыканты Аляксандр Блахін (этнічныя духавыя, варган, перкусія) і Ігар Адасік (перкусія, тыбецкія пяючыя чашы, шумавыя эфекты). На жаль, група «ТАД» больш не існуе, і канцэрт-перформанс быў паказаны толькі два разы.